«Гэта як канструктар»: эксперт назваў недахопы расійскага «Арэшніка»
4- 19.12.2025, 11:47
- 3,566
Пакуль незразумела, наколькі гэтыя ракеты працаздольныя.
Украінская разведка павінна праверыць, ці сапраўды Беларусь атрымала ад Расіі ракету «Арэшнік» і паставіла яе на баявое дзяжурства.
Пра гэта ў эфіры «Radio NV» расказаў Ігар Раманенка, заснавальнік Дабрачыннага фонду «Закрыем неба Украіны», генерал-лейтэнант, былы намеснік начальніка Генеральнага штаба ЗСУ.
«Вядома, што пры запуску адной ракеты па Дняпры яшчэ два дадатковыя былі няўдалыя. І яшчэ адносна адной ракеты СБУ правяла аперацыю, і яна была знішчаная. То бок іх там адзінкі», — сказаў Раманенка.
Таксама ён дадаў, што невядома, у якім стане гэтыя ракеты, то бок невядома, наколькі яны працаздольныя.
«Паколькі гэта было сабрана, як канструктар. З міжкантынентальнай трохступеньчатай ракеты ўзялі дзве ступені і сфармавалі. І такім чынам з’явілася ракета сярэдняй далёкасці «Арэшнік», — паясніў Раманенка.
Нагадаем, учора беларускі дыктатар Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Мінск быццам атрымаў ад расіян ракету «Арэшнік», і яна павінна заступіць на баявое дзяжурства.