У Варшаве развіталіся з Мікітам Мелказёравым
- 30.12.2025, 23:14
- 2,748
На развітанне з беларускім журналістам прыйшлі сотні чалавек.
Развітанне з аўтарам праекта «Жыццё-маліна» Мікітам Мелказёравым адбылося 30 снежня ў Варшаве. Ля рытуальнай залы прыходскіх могілак у раёне Служэў сабраліся некалькі сотняў чалавек.
Нагадаем, Мікіта Мелказёраў памёр у ноч на 21 снежня.
Мікіту Мелказёраву было 37 гадоў. Ён пачынаў кар'еру як спартыўны журналіст, пасля працаваў на партале Onliner. З 2020 года стаў аўтарам і вядоўцам YouTube-праекта «Жыццё-маліна», які ў Беларусі прызнаны экстрэмісцкім. Таксама Мелказёраў рабіў праект «Загляне сонца».
У Варшаве 23 снежня правялі ўскрыццё цела журналіста. Вынікі судова-медыцынскай экспертызы будуць вядомыя праз некалькі месяцаў.






