DeepState: УСУ правялі ўдалую і смелую аперацыю на Пакроўскім кірунку
2- 10.02.2025, 15:35
- 4,584

Аднавілі становішча ў двух месцах.
УСУ аднавілі пазіцыю адразу ў двух месцах на Пакроўскім адрэзку.
Пра гэта 10 лютага паведамілі аналітыкі праекту DeepState.
Паводле іх інфармацыі, вайскоўцы 68-й асобнай егерскай брыгады «правялі ўдалую і смелую аперацыю, адкінуўшы супраціўніка з часткі населенага пункта Дачанскае».
Акрамя таго, у DeepState паведамілі, што Сілы абароны зачысцілі прамзону ў сяле Вадзяное Другое, дзе частка войскаў краіны-агрэсара РФ на непрацяглы час здолелі замацавацца. Аднак, са звестак аналітыкаў праекту, расейцы не адмаўляюцца ад штурмавых дзеянняў у гэтым раёне.
