Мянчук на Lexus, які загадкава знік пад Лагойскам, расказаў, што з ім адбылося
49- 11.08.2025, 18:58
- 48,280
Ён прачнуўся ў лесе, нічога не памятаў і паехаў на запраўку тэлефанаваць жонцы.
У пятніцу, 8 жніўня, знайшоўся Кірыл Шаблінскі, які чатыры дні быў у вышуку як зніклы без вестак. Кіраўнік пошукава-выратавальнага атрада «Анёл» Сяргей Коўган расказаў выданню Kraj.by, што гісторыя знікнення менчука «досыць дзіўная».
Са слоў кіраўніка «Анёлаў», 8 жніўня Кірыл прыехаў на аўтазаправачную станцыю і там папрасіў тэлефон, каб патэлефанаваць сваёй жонцы.
- Дагэтуль былі знойдзеныя сведкі, якія бачылі менчука недалёка у лесе. Актыўнымі пошукамі падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў займаліся супрацоўнікі міліцыі, якія адсочвалі запісы камер відэаназірання. Я думаю, што яны б самі знайшлі Шаблінскага рана ці позна. Калі ён з аўтазапраўкі патэлефанаваў жонцы і папрасіў яе прыехаць, то разам з жонкай на АЗС практычна адначасова прыехалі і міліцыянты.
Са слоў Сяргея Коўгана, Кірыл Шаблінскі нешматслоўны ў тлумачэннях, дзе ён увесь гэты час знаходзіўся. Кажа, што прачнуўся ў лесе, нічога не памятаў і паехаў на аўтазаправачную станцыю.
Мужчына знік пасля візіту да маці ў Лагойскім раёне ўвечары 4 жніўня. Пасля гэтага яго Lexus зафіксавалі камеры ў Плешчаніцах. На сувязь мужчына не выходзіў.