Трамп пачаў сустрэчу з Зяленскім у Белым доме
18- 18.08.2025, 20:32
- 12,476
Трансляцыя.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі распачалі сустрэчу ў Белым доме. Гэта першая сустрэча Трампа і Зяленскага пасля саміту Расеі і Амерыкі на Алясцы, які прайшоў у пятніцу, 15 жніўня, і першая сустрэча палітыкаў у Вашынгтоне пасля іх сваркі ў Авальным кабінеце, якая здарылася ў лютым.
Як паведамлялася раней, прэзідэнты ЗША і Украіны спачатку пагавораць сам-насам, а пазней да іх далучацца еўрапейскія лідары, расклад прыводзіла выданне Roll Cal.
На сустрэчы плануецца абмеркаванне вынікаў саміту на Алясцы, краіны паспрабуюць выпрацаваць агульную стратэгію для заканчэння вайны РФ ва Украіне.