13 снежня 2025, Субота, 22:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп заявіў, што канец вайны ва Украіне дапаможа яму патрапіць у рай

45
Трамп заявіў, што канец вайны ва Украіне дапаможа яму патрапіць у рай

Раней ён заявіў, што за свой прэзідэнцкі тэрмін спыніў сем войнаў.

Амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп мяркуе, што спыненне вайны ва Украіне дзякуючы ягоным намаганням падвышае шанцы патрапіць у рай. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю Fox&Friends.

«Я проста хачу скончыць з гэтым [вайной] <...> я думаю, што гэта вельмі добра, я хачу паспрабаваць трапіць у рай, калі гэта магчыма», – сказаў Трамп.

Як падзяліўся Трамп, ён чуў пра тое, што насамрэч знаходзіцца «ля падножжа татэмнага слупа» (ангельская метафара, якая азначае кагосьці, хто знаходзіцца вельмі нізка).

«Але калі я змагу трапіць на нябёсы, гэта [спыненне вайны] будзе адной з прычынаў», – мяркуе амерыканскі прэзідэнт.

Трамп раней заявіў, што з пачатку свайго прэзідэнцкага тэрміну ён спыніў сем войнаў.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках