WP: Пуцін пераацаніў свае магчымасці
4- 21.08.2025, 7:44
- 18,130
Маніпуляцыі з Трампам абярнуліся супраць Крамля.
Спробы лідара Расеі Уладзіміра Пуціна схіліць ЗША на свой бок у вайне ва Украіне далі кардынальна супрацьлеглыя вынікі. Пуцін пераацаніў свае магчымасці падчас сустрэчы з прэзідэнтам Трампам. Пра гэта піша The Washington Post.
Нягледзячы на магчымасць укладання мірнага пагаднення, Пуцін не гатовы да кампрамісу. Праз празмерную ўпэўненасць у вайсковай перамозе над Украінай Пуцін можа страціць шанец скарыстацца цёплымі стасункамі з прэзідэнтам Дональдам Трампам. У той жа час зацягванне вайны штотыдзень прыводзіць да тысяч ахвяр сярод людзей і наносіць сур'ёзную шкоду эканоміцы Расеі і яе глабальным стратэгічным пазіцыям.
Пасля серыі самітаў Рас6я працягвала перашкаджаць усім мерам, накіраваным на прасоўванне мірнага працэсу, што сведчыць аб тым, што Пуцін не гатовы рухацца ў тэмпе, прапанаваным Трампам. Паводле ацэнак журналістаў, Пуцін здабыў час і пазбег новых санкцый ЗША, пераканаўшы Трампа адмовіцца ад ціску на спыненне агню. Замест гэтага Вашынгтон пагадзіўся дамагацца ўсёабдымнага мірнага пагаднення, перамовы аб якім могуць доўжыцца гадамі. Гэта дазваляе Расеі працягваць вайну, не рызыкуючы трапіць пад новыя жорсткія санкцыі.
Аднак сяброўская сустрэча Трампа з Уладзімірам Зяленскім і еўрапейскімі лідарамі паказала, наколькі небяспечнай для Пуціна з'яўляецца рашучая Еўрапейская падтрымка Украіны. Саміт у Вашынгтоне падкрэсліў, што яго спробы дамагчыся панавання над Украінай і падзяліць ЗША і Еўропу не мелі поспеху.
Сустрэча ў Вашынгтоне пераклала адказнасць за наступны крок у мірных перамовах на Пуціна. Акрамя гэтага, гэта расчаравала нацыяналістычна настроеных расейскіх каментатараў, якія чакалі, што Пуцін прымусіць Трампа навязаць Украіне нявыгадную ўгоду.
«Я не ведаю, пра што думаюць у Крамлі. Калі мэтай было маніпуляваць Трампам у Анкарыджы, то, на мой погляд, у іх гэта не вельмі атрымалася», - сказаў навуковы супрацоўнік Рады ў міжнародных стасунках сказаў Томас Грэм.
Таксама Пуціну не ўдалося прыцягнуць Трампа да больш шырокай размовы аб эканамічным супрацоўніцтве паміж Расеяй і ЗША - «карту», якую ён спадзяваўся выкарыстаць для схілення амерыканскага лідара да сваёй пазіцыі ў вайне.
Белы дом цяпер чакае сустрэчы паміж Пуціным і Зяленскім. Аднак Расея пасылае зусім іншыя сігналы, што сведчыць пра непаразуменне ў дыскусіях паміж Вашынгтонам і Масквой.
Са слоў экспэрта, блізкага да расейскіх дыпламатаў, Пуцін наўрад ці пагодзіцца на сустрэчу, бо гэта будзе азначаць «легітымацыю ўкраінскага палітычнага рэжыму з боку Масквы, што створыць праблемы». Выданне падкрэслівае, што расейская пазіцыя палягае ў тым, што сустрэча можа адбыцца толькі пасля напрацоўкі ўмоў пагаднення, якія фактычна будуць азначаць капітуляцыю Украіны.