Менчукі прыехалі ў Гародню саскочыць з вышкі сотавай сувязі
7- 21.08.2025, 19:17
- 6,244
Іх затрымалі.
Групу сталічных роўпджампераў, якія збіраліся саскочыць з вышкі сотавай сувязі, затрымалі ў Гародні, паведамілі ў МУС.
Інцыдэнт адбыўся ў мінулыя выходныя. Як паведамілі ў МУС, "група асоб, якія прыехалі са сталіцы", незаконна пабралася на тэрыторыю сотавай вышкі паблізу Паўднёвага рынку ў Гародні.
“Мэтай парушальнікаў была падрыхтоўка пляцоўкі для правядзення небяспечнай забавы - джампінга (скачкоў з вышыні). Устаноўлена: арганізатары праз інтэрнэт актыўна прыцягвалі жадаючых рызыкнуць сваім здароўем і жыццём, прызначалі час і месца», - сказалі ў ведамстве.
У МУС адзначылі, што міліцыянеры змаглі "прадухіліць патэнцыйную трагедыю і затрымаць парушальнікаў да прыходу іх кліентаў".
У ведамстве нагадалі, што пранікаць на ахоўныя аб'екты катэгарычна забаронена і з'яўляецца "найгрубейшым парушэннем закона". За гэта можна атрымаць ад 2 да 30 базавых (ад 84 да 1260 рублёў) штрафу ці арышту.
