На адной з менскіх станцый метро пачынаюць рамонт эскалатараў
- 21.08.2025, 20:08
- 2,920
Працы будуць доўжыцца да 31 снежня
На станцыі метро "Плошча Якуба Коласа" 21 жніўня з 20.00 пачынаецца паэтапны планавы капітальны рамонт эскалатараў 1, 2 і 3, які працягнецца да 31 снежня. Пра гэта паведамляе менскі метрапалітэн.
У метро адзначылі, што рамонтныя работы будуць праводзіцца паслядоўна на адным з эскалатараў, а суседнія, як звычайна, будуць працаваць у штатным рэжыме на спуск і на ўздым адпаведна.
“Таму пасажыры не адчуюць ніякіх нязручнасцяў”, - запэўнілі ў метрапалітэне.