13 снежня 2025, Субота, 21:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ліндсі Грэм: Расея выкрала амаль 20 тысяч украінскіх дзяцей

5
Ліндсі Грэм: Расея выкрала амаль 20 тысяч украінскіх дзяцей

У ЗША ініцыявалі законапраект аб прызнанні Расеі дзяржавай-спонсарам тэрарызму.

Амерыканскі сенатар Ліндсі Грэм заявіў, што падчас вайны Расея сілком вывезла з Украіны сама меней 19 500 дзяцей. Пра гэта ён паведаміў у сваім запісе на платформе Х.

Палітык падзначыў, што такія дзеянні з'яўляюцца "барбарскімі і агіднымі", бо яны пазбаўляюць дзяцей права на сям'ю і родную зямлю. Ён таксама нагадаў, што раней выступаў з ініцыятывай прыняцця законапраекта, які афіцыйна прызнае Расею дзяржавай-спонсарам тэрарызму ў выпадку адмовы вярнуць выкрадзеных дзяцей.

"Гэты крок зробіць любое супрацоўніцтва або бізнэс з пуцінскай Расеяй таксічнымі для міжнародных кампаній і ўрадаў", – адзначыў сенатар.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках