Расейскі «Град» разляцеўся на часткі ад украінскіх FPV-дронаў
- 21.08.2025, 21:34
- 3,080
Відэа.
Абаронцы 14-й брыгады аператыўнага прызначэння НДУ "Червона Калина" і сумежнымя падраздзяленні знішчылі расейскі РСЗА "Град" на Пакроўскім напрамку.
На відэа брыгады ў сацсетках відаць, як украінскія вайскоўцы паднялі ў неба дрон, скінулі боепрыпас і разнеслі на часткі расейскую тэхніку, паведамляе Цэнзор.НЕТ.
Вайскоўцы назвалі яе "тлустым уловам" і дадалі, што яна прэтэндуе на медаль за самы відовішчны феерверк гэтага лета. З іх слоў, лёс экіпажа пакуль невядомы, але мяркуюць, што яны ўжо не нашкодзяць украінцам.