Украіна і Канада падпісалі план дзеянняў аб угодзе бяспекі
- 24.08.2025, 19:53
- 1,690
Што ён прадугледжвае.
Украіна і Канада афіцыйна запусцілі план дзеянняў для рэалізацыі пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы бяспекі. Дакумент прадугледжвае адразу шэраг галін супрацоўніцтва.
Як паведамляе сайт офіса прэзідэнта Украіны, падчас сённяшняй сустрэчы прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і прэм'ер-міністр Канады Марк Карні падпісалі план дзеянняў для рэалізацыі пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы бяспекі паміж Украінай і Канадай.

Гэты план вызначае асноўныя кірункі і механізмы рэалізацыі двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы бяспекі. Ён ахоплівае:
- вайсковую падрыхтоўку,
- развіццё абаронных магчымасцяў,
- абмен выведвальнай інфармацыяй,
- кібербяспеку,
- барацьбу з тэрарызмам і гібрыднымі пагрозамі.
Пагадненне аб абароне
Таксама ў прысутнасці Зяленскага і Карні міністр абароны Украіны Дзяніс Шмыгаль і міністр абароны Канады Дэвід Макгінці падпісалі ліст аб намерах паміж Міністэрствам абароны Украіны і Міністэрствам нацыянальнай абароны Канады аб сумеснай вытворчасці абароннай прадукцыі ў Канадзе і Украіне.

Дакумент сведчыць намер Канады фінансаваць супольную вытворчасць абароннай прадукцыі ўкраінскага паходжання ў Канадзе і Украіне для дапамогі Кіеву і ўдасканалення супольна вырабленай прадукцыі.
Пагадненне аб мытні
Міністр фінансаў Украіны Сяргей Марчанка і надзвычайны і паўнамоцны пасол Канады ва Украіне Наталка Цмоць падпісалі пагадненне паміж Украінай і Канадай аб узаемнай адміністрацыйнай дапамозе ў мытных справах.
Дакумент прадугледжвае абмен інфармацыяй аб мытным заканадаўстве дзяржаў і:
- практыцы яго выкарыстання,
- развіццё навучання і падвышэнне кваліфікацыі,
- партнёрства ў сферы арганізацыі мытнага кантролю,
- барацьба з мытнымі правапарушэннямі,
- прыцягненне міжнароднай тэхнічнай дапамогі.