Забойства Парубія: у Львове абвясцілі спецаперацыю
2- 30.08.2025, 14:48
- 4,376
Распачатае дасудовае расследаванне.
У Львове пасля забойства экс-спікера Вярхоўнай Рады Андрэя Парубія ўведзеная спецаперацыя «Сірэна», распачатае дасудовае расследаванне.
Пра гэта паведамляе Telegram Офіса Генеральнага пракурора Украіны.
«Паводле папярэдніх звестак, сёння, 30 жніўня, у Львове невядомы мужчына зрабіў некалькі стрэлаў у палітыка, у выніку якіх Андрэй Парубій загінуў на месцы. Нападнік уцёк, у горадзе ўведзеная спецыяльная аперацыя «Сірэна», - адзначылі ў Офісе Генпракурора.
Паведамляецца, што на месцы здарэння працуе кіраўніцтва абласной пракуратуры і Нацпаліцыі, прыцягнутыя эксперты-крыміналісты. Устанаўленне асобы нападніка і абставінаў злачынства працягваецца. Старэйшым групы пракурораў вызначаны кіраўнік Львоўскай абласной пракуратуры.