15 снежня 2025, панядзелак, 13:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Трампу трэба зразумець, што Пуцін - псіхапат»

27
«Трампу трэба зразумець, што Пуцін - псіхапат»
Наталля Радзіна

Прэзідэнт ЗША не разумее першапрычыну вайны Расеі супраць Украіны.

Пра гэта галоўная рэдактарка сайта Charter97.org Наталля Радзіна расказала ў інтэрв'ю вядомаму журналісту Яўгену Кісялёву:

- Нядаўна Дональд Трамп заявіў, што прычына вайны ў асобасным канфлікце паміж Пуціным і прэзідэнтам Украіны Зяленскім. Трамп не разумее, што імперская Расея працягвае захопліваць тэрыторыі. Ён не разумее, што адбываецца з Беларуссю, якая фактычна акупаваная і захопленая Расеяй праз падтрымку прарасейскай лукашэнкаўскай дыктатуры цягам больш як 30 гадоў. І калі вось такі ўзровень разумення праблем (хутчэй неразумення) — цяжка ўявіць, што Трамп гатовы сёння неяк сур'ёзна змагацца як з расейскай, так і з беларускай дыктатурай.

Але мы ж ведаем, што ідзе імперская вайна. І хто б ні быў на чале Украіны, калі б гэта быў такі ж прынцыповы чалавек, як Уладзімір Зяленскі, ён выклікаў бы сапраўды такую ж рэакцыю з боку Пуціна. Мне здаецца, важна зразумець яшчэ адну рэч наконт Пуціна - ён псіхапат.

Размаўляць з ім, спрабуючы даваць нейкія аргументы, казаць яму, што «табе нявыгадная гэтая вайна», што «пара б ужо спыніцца, бо ў Расеі сёння каласальныя праблемы, звязаныя з эканомікай», бессэнсоўна. Мы бачым, што ёсць праблемы ўжо з асабовым складам — не стае вайскоўцаў у расейскім войску, на добраахвотнай аснове ўсё менш людзей хочуць ваяваць супраць Украіны. Ёсць каласальны дэфіцыт кадраў. Не толькі на вайсковых прадпрыемствах, але і на цывільных. Ёсць усё ж такі шкода ад гэтых санкцый, уведзеных з Захаду, якія мы лаем, але насамрэч яны дзейнічаюць. Яны ўсё роўна наносяць шкоду. Ідзе таксама велізарнае скарачэнне даходаў ад продажу энэргарэсурсаў. Акрамя таго, мы бачым, што Украіна вельмі ўдала б’е па нафтаправодах і НПЗ, узнік дэфіцыт паліва ў самой Расеі.

І ў гэтай сітуацыі Пуцін усё адно прадаўжае вайну. Ён псіхапат, які не глядзіць на шкоду, якая чыніцца Расеі. Яму трэба захопліваць новыя землі, ўстанаўліваць кантроль над тэрыторыямі нашых краін. 12 жніўня было 25 гадоў, калі затанула падлодка «Курск». І зноў паказвалі гэтыя кадры, калі Пуцін кажа пра падлодку: «яна патанула». Вы памятаеце гэтыя кадры? Ён усміхаецца. Больш за тое, у дзень гэтай трагедыі Пуцін з'ехаў у адпачынак у Сочы. Не надаў ніякай дапамогі, не выратаваў гэтых людзей, хоць маглі, і многія краіны прапаноўвалі Расні дапамогу ў выратаванні маракоў.

Я вось чарговым разам, убачыўшы гэтыя кадры, якія мільгалі ў медыя і ў сацыяльных сетках у гэтыя дні, убачыўшы гэты твар, проста зразумела, ён псіхапат.

Чаго мы ад яго хочам? Мір надыдзе толькі ў адным выпадку: калі будзе параза Расеі ў гэтай вайне. І ніяк інакш. Ніякія мірныя пагадненні з сённяшняй Расеяй і з Пуціным не будуць дзейнічаць.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках