На волю выйшаў лідар БКДП Аляксандр Ярашук
2- 11.09.2025, 17:06
- 4,580
Яго арыштавалі ў красавіку 2022 года.
На волю выйшаў палітвязень, лідар Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Аляксандр Ярашук. Ён — у спісе 52 палітвязняў, вызваленых рэжымам Лукашэнкі.
Лідэра БКДП арыштавалі ў красавіку 2022 года і асудзілі на 4 гады пазбаўлення волі паводле артыкулаў 342 і 361 Крымінальнага кодэкса — за «арганізацыю дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак» і «заклікі да дзеянняў, якія наносяць шкоду нацыянальным інтарэсам краіны». Сваю віну Аляксандр Ярашук не прызнаў.
Сайт Charter97.org аператыўна абнаўляе спіс тых, хто выйшаў на волю.