У Іране зноў узмацняюцца пратэсты
3- 10.01.2026, 21:14
- 3,388
Адключэнне інтэрнэту ў краіне працягваецца ўжо 48 гадзін.
Найбуйнейшыя за апошнія тры гады масавыя пратэсты супраць іранскіх улад не сціхаюць ужо два тыдні.
Пры гэтым сёння ў Іране зноў узмацняюцца антыўрадавыя пратэсты, піша Bloomberg.
Паводле дадзеных Netblocks, адключэнне інтэрнэту ў Іране працягваецца ўжо 48 гадзін.
Тым часам Рэза Пехлеві, сын апошняга зрынутага шаха Ірана, заклікаў узмацніць вулічныя пратэсты іпачаць агульнанацыянальныя забастоўкі.