Дом за адну базавую недалёка ад Мінска разышоўся з ажыятажам
11- 23.04.2026, 15:43
- 14,952
Кошт вырас у 652 разы.
У Мінскай вобласці працягваюць праводзіць аўкцыёны па продажы пустуючых і закінутых дамоў. Адзін такі лот учора рэалізавалі на пляцоўцы «БУТБ-Имущество». Пачатковы кошт дома быў невялікі — усяго адна базавая велічыня, гэта значыць 45 рублёў. У працэсе таргоў паміж ахвотнымі стаць уладальнікам аб’екта разгарнулася сапраўдная барацьба. У выніку яго кошт вырас у 652 разы, адзначае «Онлайнер».
Пустуючы драўляны дом знаходзіцца ў вёсцы Крупка Пухавіцкага раёна. Выглядае ён непрыглядна: зараслы ўчастак, пахіленая стрэха, выцвелыя фасады.

Ды і лакацыя ў яго нічым не адметная. Паблізу няма азёр, лясоў ці нават дробнай рачулкі. Непадалёк толькі шуміць траса і грэюцца пад сонцам палі.

Тым не менш ахвотных стаць новым гаспадаром старых сцен было шмат. На таргі зарэгістравалася рэкордная колькасць удзельнікаў за ўсю гісторыю — 21. За досыць кароткі час было зроблена найбольшая колькасць ставак з пачатку гэтага года — 13 014.
У выніку стартовы кошт у 45 рублёў вырас амаль у 652 разы — да фінальных 29 326 рублёў.
У «БУТБ-Имущество» адзначаюць, што за такія сумы пустуючыя дамы раней не прадаваліся. Што ж стала штуршком для пакупнікоў, з чым звязаны ажыятаж? Пытанне філасофскае, але пэўныя прычыны ўсё ж ёсць:
— У дома ёсць вагомыя козыры: участак у 25 сотак, зручная лагістыка — 300 м да трасы М5, блізкасць да цэнтра краіны — усяго 45 км ад Мінска. Менавіта ў сталіцы і пражывае пераможца аўкцыёну. Ну і растучая цікавасць да загараднай нерухомасці ўзмацняе канкурэнцыю.