23 красавiка 2026, Чацвер, 22:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У 64 гады памёр вядомы расійскі прапагандыст

11
У 64 гады памёр вядомы расійскі прапагандыст

Ён таксама ўваходзіў у Грамадскую палату РФ і быў сенатарам Савета Федэрацыі.

Прапагандысты расійскага «Першага канала» паведамілі пра смерць 64-гадовага Аляксея Піманава, вядучага праграмы «Человек и закон», а таксама кіраўніка холдынгу «Красная звезда», куды ўваходзілі тэлеканал «Звезда» і іншыя звязаныя з арміяй РФ медыя.

Ён таксама ўваходзіў у Грамадскую палату РФ і быў сенатарам Савета Федэрацыі ад Рэспублікі Тыва.

Папярэдне, медыядзеяч памёр ад хваробы сэрца. Кіраўніца RT, прапагандыстка Маргарыта Сіманьян паведаміла ў Telegram, што «толькі тыдзень таму з ім размаўляла».

Піманаў быў сцэнарыстам, рэжысёрам і прадзюсарам фільма «Крым» (2017), у якім апраўдваўся захоп украінскага паўвострава ў 2014 годзе, адзначае незалежнае расійскае інтэрнэт-выданне Astra.

Еўразвяз, Вялікабрытанія, Канада разам з Украінай увялі супраць яго санкцыі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках