13 чэрвеня 2026, Субота, 6:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашысты спалохаліся 75‑гадовай мінчанкі

Лукашысты спалохаліся 75‑гадовай мінчанкі
Лілія Грынько

Пенсіянерку асудзілі за «замах на садзейнічанне экстрэмізму».

Лілія Грынько — звычайная беларуская пенсіянерка, якая захапляецца ландшафтным дызайнам і праводзіць час на прыродзе. Нядаўна яе асудзілі ў Мінскім гарадскім судзе, піша NN.by.

Лілія Леанідаўна нарадзілася 13 мая 1951 года. Пасля школы жанчына вучылася ў 2‑м медыцынскім вучылішчы, а затым, у 1970‑м, скончыла Мінскі каледж тэхналогіі і дызайну лёгкай прамысловасці. Пазней, у 1983 годзе, яна атрымала дыплом механіка‑тэхналагічнага факультэта БНТУ (тады — Палітэхнічны інстытут). Апошнія гады жанчына на пенсіі.

Лілія Грынько жыве ціхім жыццём. Шмат часу прысвячае дачы, захапляецца ландшафтным дызайнам і любіць хадзіць у лес па грыбы і на прагулкі. У яе профілі ў «Аднакласніках» можна знайсці падпіскі на тэматычныя супольнасці для дачнікаў, а таксама старонкі з жыццёвымі афарызмамі і цытатамі.

Спакойнае жыццё на пенсіі парушыў крымінальны пераслед. Мінскі гарадскі суд вынес 75‑гадовай жанчыне абвінаваўчы прысуд па ч. 1 арт. 14, а таксама частках 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса. Яе абвінавацілі ў замаху на «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

Лілію Грынько прысудзілі да хатняй хіміі. Абставіны справы невядомыя.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках