25 красавiка 2026, Субота, 21:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Нам патрэбны Еўрасаюз, а Еўрасаюзу вельмі патрэбная Украіна

Зяленскі: Нам патрэбны Еўрасаюз, а Еўрасаюзу вельмі патрэбная Украіна

Паводле яго слоў, усе ў Еўропе разумеюць, што Украіна павінна як мага хутчэй стаць сябрам ЕС.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 25 красавіка ў інтэрв’ю тэлемарафону «Єдині новини» расказаў пра прадуктыўныя сустрэчы на Кіпры, дзе адбылося пасяджэнне Рады Еўрасаюза, у прыватнасці пра падтрымку з боку краін-партнёраў, новыя санкцыі супраць краіны-агрэсара Расіі і неабходнасць уступлення Украіны ў ЕС. Фрагмент інтэрв’ю кіраўнік украінскай дзяржавы апублікаваў у Telegram.

«Разблакаваны фінансавы пакет падтрымкі, уведзены 20-ы санкцыйны пакет супраць Расіі. І цяпер вельмі важна адкрыць першы перагаворчы кластар. Я ўпэўнены, што мы ідзём згодна з нашым планам, нягледзячы на блакаванні, якія былі. Дамоўліваўся з партнёрамі, каб у 2026 годзе мы адкрылі ўсе кластары. Мы зробім усё, каб гэта адбылося ў найбліжэйшыя месяцы, калі не будзе новых выклікаў», — адзначыў украінскі прэзідэнт.

Таксама ён падзякаваў партнёрам з трох еўрапейскіх краін, якія пацвердзілі новыя ўнёскі ў праграму закупак для Украіны амерыканскай зброі Prioritized Ukraine Requirements List (PURL), і выказаўся пра неабходнасць паўнапраўнага сяброўства Украіны ў ЕС.

«Што да фаст-трэка або іншых паскарэнняў паўнапраўнага сяброўства Украіны ў ЕС. У Еўропе ёсць розныя меркаванні. Агульнае адно: усе разумеюць, што Украіна павінна атрымаць гэта як мага хутчэй. Другая агульная пазіцыя: Украіна на 100% гэтага заслугоўвае. Трэцяе: мы падышлі да такога моманту гісторыі, геапалітычнай сітуацыі і сітуацыі з бяспекай у Еўропе, калі нам патрэбны Еўрасаюз, а Еўрасаюзу вельмі патрэбная Украіна. Таму мы ўсе павінны паскарацца. Не толькі Украіна з свайго боку, але і еўрапейскія краіны павінны рабіць усё, каб паскорыць уступленне Украіны», — падкрэсліў Зяленскі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках