27 красавiка 2026, панядзелак, 15:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кінатэатры Беларусі круцяць пірацкую копію мультфільма «Аватар: Легенда пра Аанга»

2
Кінатэатры Беларусі круцяць пірацкую копію мультфільма «Аватар: Легенда пра Аанга»

Яго спампавалі з інтэрнэту за паўгода да прэм’еры.

Новы мультфільм «Аватар: Легенда пра Аанга» кампанія Paramount планавала выпусціць у сусветны пракат толькі ўвосень, але яго ўжо круцяць у кінатэатрах Беларусі, заўважыў канал «Ружовая Купіна».

Як піша канал, некалькі тыдняў таму невядомыя поўнасцю злілі ў сеціва новы мультфільм «Аватар: Легенда пра Аанга».

«Па сутнасці ўся шматгадовая праца стваральнікаў была бессэнсоўнай і можа не прынесці грошай: вялікая колькасць людзей паглядзіць праект па-пірацку, то бок не заплаціўшы за квіткі ў кіно», — піша канал.

Цяпер Paramount, які збіраўся выпусціць праект увосень, спрабуе выдаляць копіі фільма з сацсетак і адпаведных сайтаў, але гэтыя намаганні не прыносяць станоўчых вынікаў.

Пракатчыкі з Расіі і Беларусі пайшлі далей і выпусцілі пірацкія копіі ў кінатэатрах. Кінатэатр Skyline у Мінску, а таксама рэгіянальныя пракатчыкі ў Гомелі, Магілёве, Баранавічах, Кобрыне, Рэчыцы, Калінкавічах і Чыркавічах выпусцілі гэтыя ж пірацкія версіі ў кінатэатрах, піша «Ружовая Купіна».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках