27 красавiка 2026, панядзелак, 4:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму ў Беларусі піва разліваюць у пластыкавыя бутэлькі, а ў Еўропе — у бляшанкі і шкло

Чаму ў Беларусі піва разліваюць у пластыкавыя бутэлькі, а ў Еўропе — у бляшанкі і шкло

Адказ далі ў «Лідскім піве».

Кампанія «Лідскае піва» напісала у сацсетках, што ў іх нядаўна спыталі: чаму ў Беларусі піва разліваюць у пластыкавыя бутэлькі, а ў Еўропе больш у шкло і бляшанкі.

«Насамрэч, існуе шэраг прычын. І эканамічныя, і экалагічныя, і заканадаўчыя. Але вось што цікава. Адна з прычын — у культуры спажывання. У Беларусі піва часцей п'юць дома, на дачы, на рыбалцы. Не ў барах. Таму пластык — гэта танней і зручней», — патлумачыла кампанія.

Яна дадала, што апошнім часам у Беларусі больш увагі надаюць і экалогіі, і культуры спажывання.

«І ўсё часцей беларусы выбіраюць напоі ў шкле і бляшанках. Таму з часам можа здарыцца і так, што ў нас пластык стане рэдкасцю», — адзначыла «Лідскае піва».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках