У Мінску заўважылі тарнада?
3- 28.04.2026, 15:52
- 1,540
Фотафакт.
У Мінску заўважылі нешта падобнае да тарнада.
Фота тэлеграм-каналу «Мінск. Галоўнае!» даслаў падпісчык.

Звяртаем увагу, што заўтра, 29 красавіка, пагодныя ўмовы ў Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфармаваная ў халоднай неўстойлівай паветранай масе. Чакаецца зменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Уначы будзе пераважна без ападкаў, удзень месцамі пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Вецер паўночна-захадні, паўночны, умераны. Уначы ў многіх раёнах замаразкі 0..-5°С, максімальная тэмпература паветра ўдзень +6..+11°С. Атмасферны ціск будзе расці.