Стала вядома, пра што шапталіся кароль Карл III і Трамп перад гарбатай
4- 28.04.2026, 17:26
- 3,468
Спецыялістка па чытанні з вуснаў раскрыла сакрэт.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і першая лэдзі Меланія Трамп віталі караля Карла III і каралеву Камiлу на Паўднёвай паляне Белага дома. І іх першыя рэплікі не былі чутныя журналістам, але спецыялістка па чытанні з вуснаў Нікола Хіклінг паведаміла Daily Mail, што падчас кароткай размовы прэзідэнт згадаў і суботнюю страляніну на вячэры для карэспандэнтаў Белага дома, і трывожныя навіны пра Уладзіміра Пуціна.
«Гэта страляніна…» — прамовіў Трамп.
«Я б лепей не стаяў тут занадта доўга. Мне здаецца, мне тут не месца», — адказаў кароль.
Затым Трамп спытаў у караля, ці з ім усё парадку, дадаўшы: «Гэта не да дабра».
«Я не быў гатовы, але цяпер я гатовы», — таксама заявіў прэзідэнт ЗША.
Затым Трамп змяніў тэму, паведаміўшы Карлу, што падтрымлівае кантакт з расійскім лідарам.
«Цяпер я размаўляю з Пуціным, — сказаў Трамп. — Ён хоча вайны».
Кароль Карл адзначыў, што яны абмяркуюць гэтую тэму пазней.
Але Трамп працягнуў.
«У мяне такое адчуванне… што калі ён зробіць тое, што сказаў, то знішчыць усё насельніцтва», — папярэдзіў Трамп.
Манарх зноў паспрабаваў змяніць тэму размовы.
«Іншым разам», — сказаў кароль Карл.
Прэзідэнт ЗША таксама паказаў на ўчастак Паўднёвай паляны, дзе будзе пабудавана новая бальная зала Белага дома, адзначыла Нікола Хіклінг. І ён прапанаваў паглядзець бліжэй. На гэта Карл адрэагаваў з гумарам: «Упэўнены, вы нам усё пакажаце».
Трамп адказаў: «Так, вы маеце рацыю».
Затым першая лэдзі і яе муж запрасілі караля і каралеву на гарбату ў Зялёны пакой Белага дома. Але перад гэтым яны агледзелі новы вулей для пчол у форме Белага дома і гарод, закладзены першай лэдзі Мішэль Абамай у 2009 годзе. Што пары абмяркоўвалі падчас гарбаты, — невядома. Журналісты на сустрэчы не прысутнічалі.