Расейскі дзяржаўны мэсэнджар Max улічылі ў шпіянажы
5- 30.04.2026, 14:57
- 2,708
Cloudfare зрабіў пазнаку.
Хостынг-правайдар Cloudfare пазначыў дамен «нацыянальнага мэсэнджара» Max як шпіёнскае ПЗ. На гэта звярнула ўвагу выданне «Вёрстка».
Калі менавіта Cloudfare дадаў гэтую пазнаку мэсэнджару, невядома. Пры гэтым на сайце правайдара дагэтуль ёсць TLS-сертыфікат, які сведчыць пра сапраўднасць праекта.
Мэсэнджар па-ранейшаму даступны ў Google Play і App Store.
Раней Apple выдаліла са сваёй крамы дадатак Telega — кліент для мэсэнджара Telegram. Гэта адбылося пасля таго, як Cloudfare таксама прызнаў яго дамены шпіёнскім ПЗ. Пасля гэтага цэнтр сертыфікацыі GlobalSign адклікаў TLS-сертыфікат праекта.