20 чэрвеня 2026, Субота, 3:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп: Іран не атрымае ні цэнта ад ЗША

Трамп: Іран не атрымае ні цэнта ад ЗША
Фота: Getty

Прэзідэнт ЗША пракаментаваў зрыў сустрэчы з прадстаўнікамі Ірана.

Сустрэча прадстаўнікоў ЗША і Ірана ў Швейцарыі не адбылася з-за неразважлівасці іранскага боку, заявіў амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп. Ён дадаў, што Іран не атрымае ніякіх грошай ад ЗША, нягледзячы на адпаведны пункт мемарандума аб узаемаразуменні.

«З імі скончана! Праз 60 дзён мы завяршым (канчатковае абмеркаванне дамоўленасці. — Заўв.). Яны не атрымаюць грошай, ні цэнта!», — напісаў Трамп у Truth Social.

Паводле шостага пункта мемарандума аб узаемаразуменні, ЗША пры ўдзеле партнёраў на Блізкім Усходзе абавязваюцца распрацаваць канчатковы, узаемна ўзгоднены план, які прадугледжвае выдзяленне не менш як $300 млрд на аднаўленне і эканамічнае развіццё. Дакумент падпісаў Дональд Трамп. Ужо пасля апублікавання тэксту пагаднення амерыканскі прэзідэнт называў ілжывымі паведамленні пра тое, што ЗША збіраюцца заплаціць Ірану $300 млрд.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках