Нелегальныя мігранты вярнуліся на польска-беларускую мяжу
1- 14.05.2026, 10:43
- 1,300
Больш за ўсё мігрантаў — на мяжы Беларусі з Латвіяй.
Памежная ахова Польшчы паведаміла, што 13 мая было зафіксавана амаль 20 спробаў незаконнага перасячэння мяжы мігрантамі з боку Беларусі.
Да гэтага польскія памежнікі на працягу доўгага часу не паведамлялі пра падобныя інцыдэнты на гэтым адрэзку мяжы.
Пры гэтым большасць затрыманняў польскія службы праводзілі ўжо на мяжы Польшчы і Літвы, дзе мігранты спрабавалі працягнуць шлях далей на захад.
На суседніх напрамках міграцыйны ціск захоўваецца. Аднак літоўскія памежнікі за мінулыя суткі не зафіксавалі спробаў незаконнага перасячэння мяжы.
У той жа час памежныя службы Латвіі паведамілі пра 94 спробы парушэння мяжы.