15 траўня 2026, Пятніца, 13:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Guardian: Для Пуціна ўжо «пачалося»

4
The Guardian: Для Пуціна ўжо «пачалося»

Вайна, якая павінна была «ўславіць» ягоны рэжым, можа яго загубіць.

Праз больш за чатыры гады вайны супраць Украіны Пуцін сутыкаецца з нарастаючымі праблемамі не толькі на фронце, але і ўнутры Расіі. Тое, што ў Крамлі разлічвалі завяршыць за лічаныя тыдні, ператварылася ў зацяжны канфлікт з велізарнымі стратамі і ўзмацняючымся ціскам на ўладу, піша The Guardian (пераклад — сайт Charter97.org).

Паводле ацэнак аналітыкаў, Расія страціла каля 1,3 мільёна вайскоўцаў забітымі і параненымі. Нават праваенныя блогеры ўсё часцей крытыкуюць камандаванне і прызнаюць, што ініцыятыва паступова пераходзіць да Украіны.

Галоўнай праблемай для расійскай арміі сталі ўкраінскія дроны. Яны рэгулярна атакуюць мэты далёка ад мяжы — у Маскве, Растове, Яраслаўлі, Мурманску і іншых рэгіёнах. Пад удары трапляюць нафтабазы, аэрапорты і вайсковая інфраструктура. Менавіта пагрозай атак тлумачаць скарочаны фармат параду 9 мая ў Маскве.

Эканоміка Расіі таксама адчувае сур'ёзны ціск. Недахоп працоўнай сілы, рост падаткаў і інфляцыя ўдарылі па бізнэсе. Амаль дзве траціны малых кампаній не атрымалі прыбытку на пачатку года, а рост эканомікі рэзка запаволіўся.

На фронце прасоўванне расійскай арміі застаецца мінімальным. Украінскія FPV-дроны, сістэмы на аптавалакне і беспілотнікі з элементамі штучнага інтэлекту сур'ёзна ўскладнілі наступы. Паводле даных экспертаў, сёння на долю дронаў прыпадае да 80% страт на полі бою.

На гэтым фоне Крэмль узмацняе кантроль унутры краіны. Улады абмяжоўваюць доступ да сацсетак і мэсэнджараў, а бяспека Пуціна прыкметна ўзмоцнена. Усё больш аналітыкаў лічаць, што вайна, задумана як дэманстрацыя сілы Расіі, паступова ператвараецца ў галоўны крызіс для самога Пуціна.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках