Беларуская паэтка атрымала прэстыжную еўрапейскую прэмію і прэтэндуе яшчэ на адну ўзнагароду
- 24.05.2026, 11:58
Фота: Diana Pfammatter
Юлія Цімафеева ўдзельнічала ў масавых мірных пратэстах 2020 года.
Беларуская паэтка Юля Цімафеева прэтэндуе на перамогу ў адной з галоўных нямецкіх прэмій у галіне сучаснай перакладнай літаратуры — Internationaler Literaturpreis. Яе кніга «Кровазварот» увайшла ў шорт-ліст гэтай прэміі, піша «Зеркало».
«Я тку сваю гісторыю з рыззя, / з абрэзкаў, з кавалкаў, з крывабокіх лапікаў памяці я тку сваю гісторыю з рыззя, / з абрэзкаў, з кавалкаў, з крывабокіх лапікаў памяці» — напісаны ў выгнанні цыкл вершаў Юлі Цімафеевай уяўляе сабой фармальна разамкнуты праект памяці, які прасочвае гісторыю яе беларускай сям'і на працягу ўсяго стагоддзя — ад Беларусі да Заходняй Еўропы і Канады.
Цімафеева звяртаецца да розных жанраў — лістоў, фотаздымкаў, анкет і вершаў у прозе, — каб асэнсаваць досвед прымусовай працы, вымушанага перасялення, Чарнобыльскай катастрофы, а таксама вехі ўласнага выгнання і моўнага выкаранення. Яна зашывае прарэхі ў гісторыі «іглой верша», зноў і зноў перамалёўваючы траекторыі, пераплятаючы часы і месцы. Наколькі б «зношанай, абтрапанай і выцвілой» ні была памяць — у Blutkreislauf беларуская паэтка ставіць пад сумнеў індывідуальную і калектыўную памяць пра XX стагоддзе і шматгалоса супрацьстаіць забыццю — у чулым і дакладным перакладзе Ціны Вюншманн», — адзначаецца на сайце прэміі.
Купіць «Кровазварот» можна тут (не рабіце гэтага, калі жывяце ў Беларусі. Выдавецтва «Янушкевіч», дзе выйшла кніга, прызнана экстрэмісцкім).
Гэта другая беларуская кніга, што трапіла ў шорт-ліст Internationaler Literaturpreis. Тры гады таму туды трапіў твор «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец у перакладзе той самай Ціны Вюншманн.
Пераможцу прэміі назавуць у ліпені 2026 года.
«Апісваць наступныя дні было невыносна». Пагаварылі з беларускай, чый «Дзённік» пра 2020-ы апублікавалі ў многіх краінах
А ў красавіку гэтага года Цімафеева атрымала прэстыжную нямецкую літаратурную прэмію Hilde-Domin-Preis як аўтарка, якая працуе з тэмай выгнання.
Юлія Цімафеева ўдзельнічала ў масавых мірных пратэстах. Восенню 2020 года эмігравала з краіны, жыве ў Германіі.