25 траўня 2026, панядзелак, 18:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі гурт атрымаў спецыяльны прыз польскага фестывалю

Беларускі гурт атрымаў спецыяльны прыз польскага фестывалю

Гурт «Касары» выйшаў у фінал фестывалю фальклорнай музыкі Nowa Tradycja ў Варшаве.

Калектыў адзначылі спецыяльным прызам Polskie Radio Jedynka, піша Most.

Гурт «Касары» быў створаны ў 2023 годзе ў Варшаве па ініцыятыве беларускага музыкі і даследчыка традыцыйнай культуры Сяргея Доўгушава. Калектыў займаецца адраджэннем традыцый беларускіх мужчынскіх спеваў. Рэпертуар гурта складзены з касарскіх, салдацкіх, рэкруцкіх і лірычных песень беларускай народнай музычнай спадчыны.

Спецыяльна для выступлення на фестывалі калектыў разнастаіў аранжыроўкі рэкруцкіх і застольных песень электронным кампанентам, дзякуючы чаму яны загучалі яшчэ больш атмасферна. Варшаўская публіка вельмі цёпла сустрэла беларускіх музыкаў.

Разам з беларусамі ў фінальны дзень конкурсу, 22 мая, на сцэне фестывалю выступілі гурт Piąty Żywioł, які працуе на стыку фолку і джаза, мінімалістычна-авангардны дуэт Braty, калектыў Etersoul з імправізацыйным этна-джазавым спалучэннем кларнета і электрагітары, а таксама Павел Плоскань, у руках якога колавая ліра набыла ўзнёслае прагрэсіўна-псіхадэлічнае гучанне.

Паводле вынікаў конкурсу гурт «Касары» адзначаны спецыяльным прызам Jedynka.

Гран-пры фестывалю атрымала польская мультыінструменталістка Караліна Матушкевіч.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках