27 траўня 2026, Серада, 12:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: харчаванне ў дзяцінстве можа назаўсёды змяніць працу мозгу

1
Навукоўцы: харчаванне ў дзяцінстве можа назаўсёды змяніць працу мозгу
фота: amway.com

Шмат дзяцей цягне да фастфуду.

Калі малыя бачаць пярэстыя пачкі з чыпсамі і сухарыкамі, ім цяжка стрымацца ад жадання з'есці тлустую ежу з яскравым смакам. Кагосьці бацькі цалкам або часткова аберагаюць ад фастфуду, іншыя рэгулярна ядуць «шкоднасці». Аўтары новага даследавання захацелі прасачыць доўгатэрміновыя наступствы ад ужывання такой ежы, піша «Нож».

Ірландскія навукоўцы правялі эксперымент на лабараторных мышах. Грызуноў падзялілі на дзве групы: першыя з нараджэння харчаваліся збалансавана, астатніх дзіцянят пасадзілі на дыету з высокім утрыманнем тлушчу і цукру.

Вынікі паказалі: у жывёл з другой групы ў дарослым узросце назіраліся трывалыя змены ў харчовых паводзінах. Акрамя таго, у іх выявілі парушэнні ў працы гіпаталамуса — вобласці мозгу, якая адказвае за рэгуляцыю апетыту і энергетычнага балансу.

«Нашы вынікі паказваюць, што нашы харчовыя звычкі ў раннім узросце сапраўды маюць значэнне, — паведамляе доктарка Крысціна Куэста-Марці, першая аўтарка даследавання. — Ранняе далучэнне да пэўнага тыпу харчавання можа мець схаваныя доўгатэрміновыя наступствы для харчовых паводзінаў, якія не адразу праяўляюцца ў выглядзе павелічэння вагі».

Пры гэтым нельга сказаць, што змены цалкам незваротныя. Так, у дарослых мышэй, якія ўжывалі біфідабактэрыі (Bifidobacterium longum APC1472), нармалізаваліся харчовыя паводзіны і палепшыўся мікрабіём кішэчніка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках