3 траўня 2026, Нядзеля, 14:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«На мяжы мяне адправілі «паседзець» на тры гадзіны»

5
«На мяжы мяне адправілі «паседзець» на тры гадзіны»

Беларуска атрымала новы пашпарт з «сюрпрызам».

Беларуска Юлія нядаўна ездзіла за мяжу. Гэта было яе першае падарожжа «далей за суседнюю краіну», у якое яна адправілася з новым пашпартам, атрыманым паўгода таму. Увесь гэты час ніякіх праблем з дакументам не ўзнікала. Але, як высветлілася, у ім быў дэфект, які раней ніхто не заўважаў, — пра сітуацыю Юлія распавяла ў Threads, піша «Зеркало».

«Паўгода таму атрымала новы пашпарт і спакойна жыла да таго моманту, як вырашыла паляцець не толькі ў суседнюю краіну, а крыху далей. І там меткі позірк дзяўчыны на пашпартным кантролі выявіў вось такую асаблівасць майго пашпарта», — напісала Юлія ў Threads, прыклаўшы фатаграфію праблемнага развароту.

Судзячы па здымку, у дакуменце збілася нумарацыя старонак: праз адну пасля 14-й чамусьці ідзе старонка пад нумарам 18, а суседняя з ёй — 15-я.

Паводле слоў Юліі, на пашпартным кантролі «жарт супрацоўнікаў, што выдаюць пашпарты, ацанілі» — настолькі, што на дзіўны дакумент сабраліся паглядзець многія работнікі.

«А мяне адправілі «паседзець» на тры гадзіны да высвятлення абставінаў. У краіну ўпусцілі, але засталося пытанне: ці ёсць спосабы захаваць дакумент (перашыць толькі гэтыя старонкі ў сярэдзіне, паставіць спецыяльную пячатку) ці патрэбная поўная замена?» — задаецца пытаннем беларуска.

Многія засумняваліся ў гэтым і параілі Юліі памяняць дакумент, каб пазбегнуць праблем. Некаторыя ж падзякавалі за гісторыю — маўляў, цяпер пры атрыманні новага пашпарта «ёсць на што звярнуць увагу».

Дарэчы, замена пашпарта з-за тэхнічнай памылкі (то бок па віне органа, які выдае, а не ўладальніка) бясплатная.

— Пры атрыманні пашпарта звычайна просяць праверыць усе даныя. Аднак калі памылка не была адразу выяўлена, з гэтым пытаннем можна звярнуцца і пазней, — тлумачыла старшая інспектарка групы па грамадзянстве і міграцыі АУС Чэрыкаўскага райвыканкама Крысціна Захаркіна.

Таксама раней аўтарка тэлеграм-канала «Збірай заплечнік», экспертка ў сферы самастойных падарожжаў з 12-гадовым стажам Марына Зюлікова распавядала, што часам нядаўна выдадзеныя пашпарты могуць ужо быць прызнаныя несапраўднымі — усё праз тую ж памылку супрацоўнікаў АГІМ, якія займаліся выдачай дакумента.

Сярод такіх памылак можа быць не толькі блытаніна ў нумарацыі старонак, але і, напрыклад, адсутнасць пячаткі або подпісу службовай асобы, а таксама несупадзенне перфарацыі лічбаў на старонках з нумарам пашпарта. У такіх выпадках, як кажа Зюлікова, можна перад паездкай праверыць сапраўднасць пашпарта праз асабісты кабінет на сайце МУС (некаторым спачатку давядзецца яго стварыць). Акрамя таго, функцыі асабістага кабінета даступныя толькі ў дэсктопнай (камп’ютарнай) версіі. У мабільнай праверыць не атрымаецца.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках