4 траўня 2026, панядзелак, 13:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уначы ў Гомелі чуліся гукі выбухаў

Уначы ў Гомелі чуліся гукі выбухаў

Пачаўся моцны пажар.

Уначы ў Гомелі здарыўся маштабны пажар, гарэлі як мінімум дзве пабудовы ў прыватным сектары паміж вуліцай 70 гадоў БССР і праспектам Кастрычніка. Сведкі паведамлялі пра гукі, падобныя да страляніны або стрэлаў, піша «Флагшток».

У гэтым раёне няма складскіх або прамысловых аб'ектаў. Падобныя гукі пры моцным награванні можа выдаваць разбураючыся асбестацементны шыфер.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, падраздзяленні МНС ліквідавалі пажар. Пацярпелых няма. Агнём знішчаны дах жылога дома, гаспадарчая пабудова і цяпліца, таксама пашкоджаны дах побач размешчанага двухкватэрнага жылога дома. На месцы пажару працавалі 7 адзінак тэхнікі МНС.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках