Што адбываецца на мяжы Беларусі з ЕС
- 4.05.2026, 13:19
- 1,196
Каля 800 аўто чакаюць ўезду ў Польшчу.
Каля 800 транспартных сродкаў чакаюць ўезду ў Польшчу пасля выхадных. Пра гэта паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце Беларусі ў панядзелак, 4 мая.
Паводле даных Дзяржпагранкамітэта, найбольшыя чаргі грузавых аўтамабіляў фіксуюцца на польскім накірунку. Перад пунктам пропуску Кукурыкі (Казловічы) скупчылася 310 грузавікоў, перад Баброўнікамі (Бераставіцай) — 105. За суткі палякі аформілі з Беларусі 16% транспартных сродкаў ад нормы.
На літоўскім накірунку фіксуецца нязначнае скупчэнне грузавікоў, што накіроўваюцца ў Еўрасаюз.
Што да легкавікоў, чаргі зафіксаваныя толькі на ўезд у Польшчу. Найбольшае скупчэнне — перад памежным пераходам Цярэспаль (Брэст): там налічваецца 330 аўто.