Візавыя цэнтры Польшчы запусцілі мабільнае прыкладанне для атрымання візы
1- 6.05.2026, 15:57
- 1,260
Працэс запісу такі самы, як на сайце.
Візавыя цэнтры Польшчы запусцілі мабільнае прыкладанне VFS Global для запісу на падаванне дакументаў на візу, паведамілі ў кампаніі VFS Global.
Працэс запісу такі самы, як на сайце. Але прыкладанне прапануе пашыраны функцыянал для ўвядзення пашпартных даных. Яны скануюцца з фотаздымка пашпарта або зчытваюцца з чыпа біяметрычнага пашпарта з выкарыстаннем тэхналогіі NFC на сумяшчальных мабільных прыладах.
Мабільнае прыкладанне даступнае для спампоўвання ў App Store і Google Play для прылад iOS і Android і прадстаўлена ў трох моўных версіях.
У VFS Global таксама паведамілі, што не нясуць адказнасці за выкарыстанне паслуг пасярэднікаў і неафіцыйнага праграмнага забеспячэння і рэкамендавалі заяўнікам карыстацца выключна афіцыйным сайтам і/або прыкладаннем VFS.