У Беларусі пачалі гарэць трактары
1- 6.05.2026, 16:04
- 1,548
За няпоўныя два тыдні — дзве штукі.
За апошнія два тыдні на аб’ектах аграпрамысловага комплексу былі зафіксаваныя чатыры пажары — такія дадзеныя вынікаюць са зводак Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі, заўважыў «Позірк».
Так, 23 красавіка ў полі каля вёскі Гродзі Ашмянскага раёна і 5 мая каля вёскі Косакоўка Жлобінскага раёна падчас сельскагаспадарчых работ цалкам згарэлі два трактары.
Яшчэ адзін інцыдэнт адбыўся 5 мая каля аграгарадка Мішні Мсціслаўскага раёна: у выніку ўзгарання ў сельгасмашыны былі пашкоджаныя кабіна, маторны адсек і колы.
Акрамя таго, 3 мая ў полі каля вёскі Вялікі Трасцянец Мінскага раёна, недалёка ад мікрараёна Шабаны, агонь знішчыў каля 150 тон саломы.