Найлепшы футбаліст Лігі чэмпіёнаў адмовіўся адказваць па-руску
5- 1.06.2026, 8:05
- 5,530
Відэафакт.
Грузінскі форвард «ПСЖ» Хвіча Кварацхелія пасля фіналу Лігі чэмпіёнаў УЕФА 2025/26, у якім французскі клуб у серыі пенальці перамог лондонскі «Арсенал», не стаў размаўляць па-руску з журналістам у мікс-зоне, піша Championat.com.
After PSG won the Champions League, a Russian journalist asked Georgian footballer Khvicha Kvaratskhelia a question in Russian:
“Can you talk about your emotions in Russian?”
“No, I can't speak, sorry,” was Khvicha's answer. pic.twitter.com/34bukFdueB
— PUBLIKA (@Publika_ge) May 31, 2026
У сеціве з’явілася відэа, на якім падчас прэс-падыходу да Кварацхеліі да яго звярнуліся па-руску, але ён адмовіўся працягваць размову.
— Хвіча, можна па-руску: якія ў цябе былі эмоцыі? Усё ж такі…
— No, I can't speak, sorry («Не, я не магу гаварыць, прабачце»), — адказаў Кварацхелія па-англійску і працягнуў адказваць на пытанні грузінскіх журналістаў на сваёй роднай мове.
Хвіча Кварацхелія быў прызнаны найлепшым гульцом Лігі чэмпіёнаў па выніках сезона 2025/2026.