1 чэрвеня 2026, панядзелак, 22:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп: ізраільскія войскі, якія накіроўваліся ў Ліван, вяртаюцца назад

Трамп: ізраільскія войскі, якія накіроўваліся ў Ліван, вяртаюцца назад

Прэзідэнт ЗША правёў тэлефонную размову з прэм'ер-міністрам Ізраіля.

Амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп заявіў, што ізраільскія войскі, якія накіраваліся ў Ліван, «ўжо вяртаюцца назад».

Пра гэта ён напісаў у сацыяльнай сетцы Truth Social пасля тэлефоннай размовы з прэм'ер-міністрам Ізраіля Біньямінам Нетаньяху.

У панядзелак, 1 чэрвеня, Трамп правёў «вельмі плённую» тэлефонную размову з прэм'ер-міністрам Ізраіля.

Па выніках размовы амерыканскі прэзідэнт заявіў, што «войскі ў Бейрут накіраваны не будуць, а тыя войскі, якія ўжо адправіліся туды, ужо вяртаюцца назад».

«Акрамя таго, праз высокапастаўленых прадстаўнікоў я правёў вельмі плённую размову з «Хезбалай», і яны пагадзіліся, што ўсе баявыя дзеянні будуць спынены — што Ізраіль не будзе на іх нападаць, а яны не будуць нападаць на Ізраіль», — дадаў Трамп.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках