14 чэрвеня 2026, Нядзеля, 18:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўны трэнер БАТЭ пакінуў каманду

Галоўны трэнер БАТЭ пакінуў каманду

Пасля 11 тураў клуб з 9 ачкамі займае 14‑е месца ў турнірнай табліцы.

Галоўны трэнер БАТЭ Арцём Канцавы пакінуў каманду. Як паведамляе крыніца football.by, спецыяліст пакінуў базу БАТЭ і развітаўся з гульцамі каманды.

Пасля 11 тураў клуб з 9 ачкамі займае 14‑е месца ў турнірнай табліцы (усяго ў вышэйшай лізе — 16 клубаў, праводзіцца 30 тураў), усяго на адзін бал апярэджваючы «Дняпро», які ідзе на 15‑м месцы.

Паводле рэгламенту, вышэйшую лігу ў канцы сезона пакідаюць каманды, якія зоймуць 15‑е і 16‑е месцы, а клуб, які фінішуе 14‑м, гуляе ў стыкавых матчах.

У БАТЭ ў гэтым сезоне ў 11 матчах — адна перамога, шэсць нічыіх і чатыры паразы, прычым пяць апошніх матчаў клуб завяршыў унічыю. Але БАТЭ выйграў Кубак краіны і згуляе ў кваліфікацыі Лігі канферэнцый.

БАТЭ з 2006 па 2018 год быў нязменным чэмпіёнам краіны, потым тры сезоны фінішаваў на другім месцы, у 2023‑м заняў 5‑е месца, у 2024‑м — 8‑е, у 2025‑м — 10‑е.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках