17 чэрвеня 2026, Серада, 12:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гродзенскай вобласці адпрацоўваюць пытанні мабілізацыі насельніцтва

6
У Гродзенскай вобласці адпрацоўваюць пытанні мабілізацыі насельніцтва

Пачаліся вучэнні з ваеннымі камісарыятамі рэгіёна.

У Гродзенскай вобласці пачаліся мабілізацыйныя вучэнні з ваеннымі камісарыятамі рэгіёна, паведамілі у прэс-службе Мінабароны.

Манёўры працягнуцца да 26 чэрвеня. На іх адработаюць пытанні «мабілізацыі грамадзян і транспартных сродкаў на тэрыторыі вобласці».

«Прыкліканыя ваеннаабавязаныя будуць удасканальваць ваенныя веды, асвойваць ўзбраенне і ваенную тэхніку, вучыцца выконваць заданні, якія паступаюць ад кіраўнікоў вучэнняў, што патрабуюць аператыўных рашэнняў і дзеянняў. <�…> Грамадзянам будуць уручвацца позвы пра неабходнасць прыбыцця ў пункты збору ваеннаабавязаных для праверкі персанальных даных», — удакладнілі ў Мінабароны.

У перыяд вучэнняў «могуць быць чутныя выбухі імітацыйных сродкаў і стрэлы халастых боепрыпасаў». Таксама магчымыя абмежаванні руху на асобных вуліцах, што прымыкаюць да ваенных камісарыятаў.

Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках