ЧС-2026: Японія дагнала Нідэрланды і ўжо адной нагой у плэй-оф
- 21.06.2026, 9:35
Японцы разграмілі Туніс з лікам 4:0, а нідэрландцы знішчылі шведаў 5:1.
20–21 чэрвеня на чэмпіянаце свету 2026 адбыліся матчы 2-га тура ў групе F.
Зборныя Нідэрландаў і Японіі атрымалі разгромныя перамогі, перагуляўшы Швецыю (5:1) і Туніс (4:0) адпаведна, піша sport.ua.
Нідэрланды і Японія пасля двух тураў маюць аднолькавую колькасць ачкоў (па 4) і аднолькавую розніцу забітых і прапушчаных (+4). Нідэрландцы знаходзяцца на першым месцы дзякуючы большай колькасці забітых мячоў (7 супраць 6).
Турнірнае становішча ў групе F: Нідэрланды (4), Японія (4), Швецыя (3), Туніс (0).
Нідэрланды і Японія дэ-факта гарантавалі сабе плэй-оф. Добрыя шанцы мае і Швецыя. А вось Туніс дакладна застанецца без 1/16 фіналу.
У апошнім туры Нідэрланды сустрэнуцца з Тунісам, а Японія пазмагаецца са Швецыяй. Паядынкі адбудуцца 26 чэрвеня а 02:00 паводле мінскага часу.
У плэй-оф выйдуць зборныя, якія зоймуць першае і другое месцы ў групе па выніках трох тураў. Шанцы на выхад таксама захавае каманда, што фінішуе трэцяй, калі ўвойдзе ў лік 8 найлепшых з 12 зборных, якія занялі трэція месцы.
Чэмпіянат свету 2026. Група F
Другі тур. 20–21 чэрвеня
Нідэрланды – Швецыя – 5:1
Галы: Броббі, 5, 17, Гакпо, 47, 54, Самервіл, 89 – Эланга, 59
Туніс – Японія – 0:4
Галы: Камада, 4, Уэда, 31, 83, Іто, 69
Табліца групы F
