Пад Віцебскам матацыкліст разагнаўся да 217 км/г
4- 21.06.2026, 12:59
- 2,362
Пры гэтым ехаў на адным коле.
На Віцебшчыне пакаралі матацыкліста, які неаднаразова парушаў правілы дарожнага руху. Ён ехаў на адным коле, а яшчэ разагнаўся да 217 км/г, паведамілі ў МУС.
Матацыкліст на Suzuki парушаў правілы абгону, а таксама рухаўся на заднім коле. Яго знайшлі пасля таго, як парушэнні былі зафіксаваныя камерамі відэаназірання. Ліхачом аказаўся 28-гадовы жыхар Лёзна. Яго прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу і пазбаўлення права кіравання на год.
«Праз некалькі дзён у Віцебскім раёне быў зафіксаваны незарэгістраваны матацыкл Yamaha, які разагнаўся да 217 км/г. Высветлілася, што ім кіраваў той жа кіроўца. На яго складзены адміністрацыйныя матэрыялы, а транспартны сродак, пазычаны ў знаёмага, змешчаны на ахоўную стаянку», — паведамілі ў МУС.