23 чэрвеня 2026, aўторак, 12:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі выставілі на продаж легендарны «дом-прывід»

У Беларусі выставілі на продаж легендарны «дом-прывід»
фота: belarus.kp.ru

Ён знаходзіцца ў Віцебску.

У Віцебску выставілі на продаж легендарны «дом-прывід». Лот з’явіўся на сайце пляцоўкі па продажы маёмасці «БелЮрОбеспечение», піша «Комсомолка».

Ідзе гаворка пра адзін з найбольш вядомых закінутых будынкаў Віцебска — будынак на вуліцы Камсамольскай, 28. «Дом-прывід» быў пабудаваны на мяжы ХІХ і ХХ стагоддзяў і мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Лічыцца, што да праекта дома быў датычны вядомы віцебскі архітэктар Ціхан Кібардын.

Першапачаткова трохпавярховы дом быў разлічаны на 12 кватэр. Увесь другі паверх займала віцебская інтэлігенцыя — прадстаўнікі культуры і кіраўнікі прадпрыемстваў. Падчас Вялікай Айчыннай вайны будынак моцна пацярпеў, але да канца 1940-х гадоў быў адноўлены. Пазней тут жылі работнікі завода «Вистан».

Да пачатку 2010-х стан дома рэзка пагоршыўся. У сценах з’явіліся глыбокія расколіны, пачалі разбурацца эркеры і дах. У 2012 годзе будынак прызналі аварыйным, жыхароў аператыўна адсялілі.

Была задумка ператварыць дом у гасцініцу, аб’ект набыў прыватны інвестар, але работы так і не пачаліся.

Цяпер будынак прадаюць з-за даўгоў кампаніі-ўласніка. За гістарычны будынак у цэнтры горада просяць 536 тысяч беларускіх рублёў (звыш 188 тысяч долараў у эквіваленце). Пакупнік атрымае дом плошчай больш за 850 квадратных метраў і права арэнды ўчастка амаль на 12 сотак да канца 2040 года. Аднак з умовай, што тут створяць гасцініцу, мотэль або кемпінг.

Электронны аўкцыён прызначаны на 7 ліпеня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках