23 чэрвеня 2026, aўторак, 12:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Маці гатовая сама плаціць грошы дзяржаве, каб толькі яго не бачыць»

12
«Маці гатовая сама плаціць грошы дзяржаве, каб толькі яго не бачыць»

У Беларусі бацькі адмовіліся ад сына-падлетка.

У Беларусі бацькі адмовіліся ад 16-гадовага сына з-за ягонага хамства. Падрабязнасці паведаміла газета «Добрушскі край».

Нестандартную справу разглядала камісія па справах непаўналетніх у Добрушы. Фігурантам разбіральніцтва стала сям'я з адной з вёсак раёна. Сужэнцы паскардзіліся, што не могуць знайсці агульную мову са сваім 16-гадовым сынам. Яны расказалі, што пасля паступлення ў каледж падлетак пачаў хаміць бацькам і ўступаць з імі ў сутычкі. У каледжы паведамілі, што малады чалавек сапраўды непаважліва адзываецца пра свайго бацьку і маці. Але і яны самі не ўзаемадзейнічаюць са спецыялістамі навучальнай установы, не прыходзяць на сходы. А раней іх сын быў прызнаны такім, што знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Прычыну непрыязных адносін сына да бацькоў падчас размоваў высветліць не ўдалося. Але бацькі заявілі, што хочуць афіцыйна адмовіцца ад свайго дзіцяці.

— Маці сказала, што яны гатовыя плаціць дзяржаве за ўтрыманне сына, каб толькі больш не цярпець прыніжэнняў ад яго, — гаворыцца ў артыкуле.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках