23 чэрвеня 2026, aўторак, 17:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незвычайная спякота ахапіла шэраг краін Еўропы

2
Незвычайная спякота ахапіла шэраг краін Еўропы

Цяперашняя хваля абумоўленая феноменам атмасфернага ціску, вядомым як блок амега.

Прэм’ер-міністр Францыі Себасцьен Лекорню паведаміў у аўторак, што за апошнія пяць дзён 40 чалавек патанулі ў Францыі ў перыяд экстрэмальна спякотнага надвор’я. Улады шэрагу еўрапейскіх краін выпускаюць папярэджанні аб небяспецы, прыпыняючы працу школ і некаторых прадпрыемстваў, піша The Moscow Times.

Паводле даных Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі, пацяпленне на еўрапейскім кантыненце адбываецца ўдвая хутчэй, чым у сярэднім на зямным шары, што робіць падобныя працяглыя перыяды спякоты ўсё больш верагоднымі.

Цяперашняя хваля абумоўленая феноменам атмасфернага ціску, вядомым як блок амега, бо яго форма нагадвае гэтую грэчаскую літару: у цэнтры антыцыклону знаходзіцца гарачае паветра, а па баках — больш прахалодныя паветраныя масы. Паводле слоў метэаролагаў, у выніку заходнія і цэнтральныя часткі Еўропы накрыў так званы цеплавы купал, у якім замкнута разагрэтае паветра, з-за чаго тэмпература штодня падымаецца яшчэ вышэй.

Паводле даных Meteo France, амаль на ўсёй тэрыторыі Францыі абвешчана цеплавае папярэджанне: у некаторых раёнах на захадзе краіны чакаецца да 43 градусаў па Цэльсію.

Міназдароўя Італіі абвясціла найвышэйшы ўзровень трывогі ў 15 гарадах, на некаторых вытворчасцях праца спыненая. Брытанская метэаралагічная служба прагназуе 37 градусаў на поўдні Англіі ў аўторак і ўзмацненне спякоты ў наступныя два дні, што прывядзе да новага гістарычнага рэкорду для чэрвеня.

Дзяржаўнае метэаралагічнае агенцтва Іспаніі абвясціла чырвоны ўзровень небяспекі ў некаторых рэгіёнах, дзе тэмпература паветра можа падымацца да 44 градусаў: у панядзелак у муніцыпалітэце Андухар тэмпература ўжо перавысіла 45 градусаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках