«Чаму беларусы такія добрыя?»
9- 23.06.2026, 16:18
- 5,240
У Сеці захапляюцца жыхарамі нашай краіны.
Карыстальніца Threads з Украіны пад нікам fetinia падзялілася сваімі ўражаннямі ад нашых суайчыннікаў.
«Чаму беларусы такія добрыя? – спытала яна. — Нейкія прыемныя, мілыя, добрыя. Як вам гэта ўдалося?
Я ніколі не была ў Беларусі. Але сустракалася з беларусамі тут, у нас, ва Украіне. І па сацсетках меркую. Беларусы пазнавальныя. Зразумела, што людзі розныя. Але ёсць код нацыі. Ён нязменны».
Пост сабраў дзесяткі каментарыяў. На пытанне адказалі не толькі беларусы, але і жыхары суседніх краін. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя каментарыі:
— Так нас вучыла мама — быць добрымі і справядлівымі. Заўсёды ставіцца да людзей з павагай, і гэта будзе ўзаемна. Чалавек чалавеку сябар. Інакш не будзе будучыні.
— Хутчэй пытанне, чаму ўсе астатнія не такія?
— Мы не крыўдзім суседзяў.
— Думаю, вы бачыце ў іншых тое, чым напоўнены самі. У нас хапае розных людзей, але большасць класныя, гэта праўда.
— У нас у школах ёсць урокі, на якіх вучаць быць прыемнымі, мілымі і добрымі.
— Свежае паветра, натуральныя прадукты, фенібут без рэцэпту.
— Рускіх не любім, праўда.
— Выхаванне і гісторыя.
— Пра код нацыі не ведаю, хутчэй гатовы паверыць у код мамы і таты
— У нас проста цяжкі лёс.