У цэнтры Гродна з'явіцца «Алень святога Губерта»
1- 3.06.2026, 13:01
Арт-аб'ект усталявалі на вуліцы Тэльмана.
У Гродне з'явіцца новая скульптура, прысвечаная апекуну горада. Пра гэта паведаміла начальніца ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч, паведамляе тэлерадыёкампанія «Гродна».
Адкрыюць помнік у межах XV Фестывалю нацыянальных культур, які пройдзе ў Гродне 5–6 чэрвеня 2026 года.
Гаворка пра скульптуру «Алень святога Губерта», якую некалькі дзён таму ўсталявалі ў цэнтры горада, на вуліцы Тэльмана. Вышыня помніка – 2 м, вакол высаджаныя кветкі.
Пакуль скульптура схаваная пад палатном. Убачыць новы арт-аб'ект гродзенцы і госці фестывалю змогуць у дзень адкрыцця – 5 чэрвеня.
Відэа: Гродзенская праўда. Анлайн pic.twitter.com/MPnT0Nu1nQ
— Фото/Видео (@FotoVid81878667) 3 чэрвеня 2026