7 чэрвеня 2026, Нядзеля, 15:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь накрые пагоднае камбо з трох з'яў

Беларусь накрые пагоднае камбо з трох з'яў
Фота: charter97.org

Сіноптыкі папярэдзілі.

Белгідрамет абвясціў на 7 чэрвеня аранжавы ўзровень небяспекі з-за ліўняў з навальніцамі і шквалістага ветру.

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, у нядзелю па ўсходняй палове краіны чакаюцца навальніцы. Уначы месцамі, а ўдзень у многіх раёнах пройдуць моцныя ліўні. Пры навальніцах у асобных раёнах магчыма шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі да 15–20 м/с.

У цэлым па краіне чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Тэмпература паветра ўначы складзе ад +9°C на паўночным захадзе да +17°C на паўднёвым усходзе. Удзень паветра прагрэецца да +20…+26°C, аднак у раёнах з шчыльнай воблачнасцю тэмпература можа не перавысіць +17…+19°C.

У панядзелак, 8 чэрвеня, на большай частцы Беларусі чакаюцца дажджы, месцамі моцныя, магчымыя навальніцы. Удзень на ўсходзе — моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы складзе +10…+17°C, удзень +17…+24°C, месцамі на ўсходзе да +28°C.

У аўторак, 9 чэрвеня, уначы на большай частцы тэрыторыі краіны таксама пройдуць дажджы, месцамі з навальніцамі. Удзень ападкі захаваюцца толькі ў асобных раёнах. Паветра прагрэецца да +19…+25°C, а месцамі — да +27°C.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках