«Я ў шоку. Як можна рабіць такое ў XXI стагоддзі?!»
3- 7.06.2026, 19:24
- 3,190
У якіх дамах прапануюць жыць беларусам.
Эксперт па прыёмцы кватэр паказаў, у якім стане здаецца новы дом у Фаніпалі на вуліцы Зялёнай, 21/3. Замест трывалай тынкоўкі — крэйда, якая асыпаецца ад аднаго дотыку, заўважыў сайт BGmedia.
«Я ў шоку. Як можна рабіць такое ў XXI стагоддзі?! — абураецца спецыяліст. — Гэта не тынкоўка, гэта крэйда з мінімальным утрыманнем цэменту. Пальцам можна да перагародкі дабрацца!»
Паводле слоў эксперта, забудоўшчык згодны толькі на лакальныя выпраўленні, спасылаючыся на праект. Аднак кропкавы рамонт тут не дапаможа — сцены і далей будуць сыпацца. Каб даказаць дэфект, людзям давядзецца праводзіць дарагую экспертызу складу сумесі.
Будучыя навасёлы і тыя, хто ўжо прайшоў праз пекла бюджэтнага рамонту, не стрымліваюць эмоцый у каментарыях пад відэа.
«Не здырайце тынкоўку, на ёй увесь дом трымаецца!»
«У нашых сваякоў якраз гэты паўкруглы дом дабудоўваецца. Гэта капец. Думала, якасць лепшая. Жах!»
Шмат хто адзначае, што падобны «сацыяльны стандарт» ад дзяржаўных забудоўшчыкаў — на жаль, не рэдкасць. Людзі скардзяцца, што пры спробе нанесці грунтоўку такія сцены проста «спаўзаюць» разам са шпалерамі, агаляючы крывы маналіт. Дольшчыкі прызнаюцца: яны ўжо стаміліся бодацца з забудоўшчыкам, бо аздабленне — «поўнае гаўно», а плаціць даводзіцца спаўна.