Яшчэ адзін беларус будзе гуляць у НХЛ
- 7.06.2026, 22:44
Вадзім Мороз падпісаў кантракт з «Ютай Мамант».
Агент Дэн Мільштэйн паведаміў, што беларускі форвард Вадзім Мороз узгадніў умовы двухгадовага кантракта з камандай Нацыянальнай хакейнай лігі «Юта Мамант». Яго кантракт будзе дзейнічаць да сезона 2027/28, піша «Беларускі хакей».
Вадзім іграў за мінскае «Дынама» з лета 2022 года. У мінулым рэгулярным чэмпіянаце КХЛ 22‑гадовы хакеіст правёў 54 матчы і набраў 29 (14+15) ачкоў пры паказчыку карыснасці +4. У плэй‑оф на яго рахунку 8 гульняў і 2 (1+1) ачкі пры карыснасці +1.
На драфце НХЛ 2023 года Мороз быў выбраны клубам «Арызона Кайотс» (цяпер — «Юта») пад агульным 88‑м нумарам.
Калі Вадзім будзе гуляць за «Юту», а не будзе накіраваны ў фарм‑клуб, то можа стаць 22‑м беларусам у наймацнейшай хакейнай лізе свету з 1992 года.
Яго заробак у НХЛ складзе адзін мільён долараў у год.